Санаторый «Рудня» адпавядае крытэрыям санатарна-курортнай арганізацыі другой катэгорыі. Заснаван у 80-хх гадах ХХ стагоддзя, статус санаторыя артымай у сакавіку 2011 года. Установа працуе круглагадычна і адначасова можа прымаць да 250 чалавек, 150 з якіх – для лячэння і аздараўлення.
Размешчаны санаторый у маляўнічай мясцовасці ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на беразе рэчкі Сліжанка, сярод чыстага хваёвага лесу. Адпачывальнікі ў поўнай меры змогуць атрымаць асалоду ад прыгажосці і разнастайнасці прыроднага ландшафту, іглічнага лесу, багатага у сезон грыбамі і ягадамі, свежым і духмяным паветрам, маляўнічым возерам з празрыстай вадой. У летні перыяд па возеры можна прагуляцца на катамаране ці лодцы. Аматараў рыбнай лоўлі чакае займальнае баўленне часу.
Паўнавартасны адпачынак і аздараўленне з выкарыстаннем прыродных фактараў і лячэбна-рэабілітацыйных працэдур забяспечвае кваліфікаваны персанал установы.
Санаторый «Рудня» аказвае паслугі па лячэнні захворванняў:
- органаў дыхання (несухотнага характару)
- касцёва-мышачнай сістэмы
- сістэмы кровазвароту (без выяўленых парушэнняў сардэчнага рытму і праводнасці недастатковасці кровазвароту не вышэй за першую ступень)
- органаў стрававання
- нервовай сістэмы
Санаторна-курортнае лячэнне ў санаторыі «Рудня» ўключае каля 40 відаў лячэбна-прафілактычных працэдур, у іх ліку:
- электра-светлалячэнне
- водалячэнне
- цеплалячэнне
- лазератэрапія
- інгаляцыі
- ЛФК
- механатэрапія
- спелеатэрапія
- ароматэрапія
- агульная тэрматэрапія (сауна, кедравая бочка)
- масаж апаратны, ручны, падводны душ-масаж
- фітатэрапія
- кіслародатэрапія (кіслародныя кактэйлі)
- пнеўмакампрэсійная тэрапія
- стоун-тэрапія
- інвазіўная карбаксітэрапія
- гірудатэрапія (лячэнне п'яўкамі)
- касметычныя працэдуры
- стаматалогія
У кошт санаторна-курортнай пуцёўкі ўжо ўваходзіць пакет лячэбна-рэабілітацыйных працэдур з улікам профіля захворвання. Дадаткова можна атрымаць паслугі на платнай аснове з улікам медыцынскіх паказанняў.
У лячэнні выкарыстоўваюцца прыродныя лячэбна-прафілактычныя кампаненты:
- Клімататэрапія(аэрафітатэрапія, тэрэнкур, геліятэрапія). Размяшчэнне санаторыя сярод іглічнага, пераважна хваёвага леса забяспечвае чыстае паветра, багатае фітанцыдамі, азонам і аэраіёнамі. Маляўнічы ландшафт, лясныя дарогі і сцежкі дазваляюць здзяйсняць працяглыя прагулкі і дазаваную хаду. Распрацаваны і абазначаны спецыяльныя маршруты для хады на тэрыторыі і ў бліжэйшых наваколлях санаторыя. На беразе вадаёма маецца пляж з ляжакамі для прыёму сонечных ваннаў.
- Гразелячэнне. Для правядзення лячэбна-прафілактычных працэдур прымяняюцца сапрапелевыя лячэбныя гразі возера Судобль (Смалявіцкага раёна) і Сакскія гразі.
- Мінеральная вада. На тэрыторыі санаторыя размешчана ўласная крыніца лячэбна-сталовай сульфатна-хларыдна-натрыевай прыроднай мінеральнай вады «Руднянская з агульнай мінералізацыяй 3,6 г/дм3. У лячэбным корпусе размешчаны бювет з мінеральнай вадой, якая выкарыстоўваецца для піцця, лячэбных і касметалагічных працэдур. Мінеральная вада прымяняецца ў лячэнні захворванняў абмену рэчываў, страўнікава-кішачнага гасцінца, захворванняў мачавой сістэмы, сардэчна-сасудзістых захворванняў, хваробах верхніх дыхальных шляхоў і пры атлусценні.
Больш інфармацыі можна атрымаць на сайце: www.sanrudnia.by