Настройки шрифта
Размер шрифта
Межбуквенное расстояние
Цветовая схема

22 верасня 2017 года расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў Музей Мінскага трактарнага завода – флагмана машынабудавання Рэспублікі Беларусь. Музей расказвае пра яркую і насычаную падзеямі гісторыю стварэння Мінскага трактарнага завода, яго развіцця і станаўлення. Экспазіцыя ўключае найцікавыя сапраўдныя гістарычныя дакументы, а таксама сучасныя інтэрактыўныя элементы.

Вы можаце наведаць Музейна-прамысловы цэнтр працоўнай славы МТЗ выкарыстоўваючы віртуальны 3D тур Google ці Яндэкс.

Гісторыя музея бярэ свой пачатак у 1971 годзе, калі была створана першая выставачная экспазіцыя ў выглядзе пакоя працоўнай славы. Сучасны музей Мінскага трактарнага завода можа прапанаваць не толькі артэфакты, але і інтэрактыўныя зоны, 5D-кінатэатр для наведвальнікаў розных узростаў, месца для правядзення навукова-практычных канферэнцый і паэтычных вечароў. 

Структура і накіраванасць экспазіцыя музея прадугледжвае выкананне наступных задач:

  • стварэнне максімальна даступнай пастаянна дзеючай базы прафарыентацыі і матэрыяльна-вытворчай базы для ўсіх катэгорый і груп навучэнцаў – школьнікаў, навучэнцаў каледжаў і гімназій, студэнтаў і аспірантаў як тэхнічнага, так і гуманітарнага напрамкаў
  • стварэнне аптымальных умоў для правядзення творчых сустрэч, звязаных з тэматыкай і профілем музея, прыстасаванага для адначасовага прыняцця вялікай колькасці наведвальнікаў
  • развіццё і ўмацаванне карпаратыўнай культуры прадпрыемства
  • умацаванне і захаванне пазітыўнага інфармацыйнага фону вакол дзейнасці прадпрыемства


Кошт наведвання музея


Уваходныя білеты:

  • для дарослых – 5 руб.
  • для дзяцей – 2,5 руб.


Экскурсія на групу да 10 чалавек (45 хвілін):

  • для дарослых – 14 руб.
  • студэнтаў вочнай формы навучання – 14 руб.
  • навучэнцаў школ – 11,90 руб.
  • работнікаў прадпрыемстваў холдынгу «МТЗ-Холдынг» – 14 руб.

Экскурсія на групу ад 10 да 25 чалавек (45 хвілін):

  • для дарослых – 26 руб.
  • студэнтаў вочнай формы навучання – 16,25 руб.
  • навучэнцаў школ – 16,25 руб.
  • работнікаў прадпрыемстваў холдынгу «МТЗ-Холдынг» – 19,50 руб.


Прадугледжана магчымасць арэнды канферэнц-залы ў музеі ААТ «МТЗ» (37,5 кв.м) умяшчальнасцю да 30 чалавек, дзе ёсць усё неабходнае для правядзення прэзентацыі або дзелавой сустрэчы (мікшэрны пульт, мікрафоны, фліп-чарт, Wi-Fi, кофемашына, паркоўка). 
Кошт арэнды – 30 рублёў у гадзіну. 
Арэнда аўдыягіда – 5 руб.

Магчымая таксама арганізацыя кава-паўзаў і гарачых абедаў у рэстаране «Колас». 

У фае музея можна набыць шырокі асартымент сувенірнай прадукцыі з лагатыпам «BELARUS».  

Музей працуе з панядзелка да суботы з 8.00 да 18.00. 

Запісацца на наведванне музея можна па тэлефонах: 
+ 375 17 333-04-20
+ 375 17 398-95-54
+ 375 17 398-98-99
    
E-mail: museum@mtz.by