Настройки шрифта
Размер шрифта
Межбуквенное расстояние
Цветовая схема

Вытворчасць

Поўны тэхналагічны цыкл

Прадукцыя

Сучасныя тэхналогіі для сельскай гаспадаркі

Фотагалерэя

Па-першае, гэта прыгожа…

27.10.2026

Беларусь і Манголія плануе падпісаць пагадненні аб стварэнні зборачных вытворчасцей трактарнай тэхнікі

Беларусь і Манголія плануюць да канца года падпісаць пагадненні аб стварэнні зборачных вытворчасцей, сервіснага і гарантыйнага абслугоўвання трактароў і іншай тэхнікі. Пра гэта журналістам паведаміў міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў на палях Беларуска-мангольскага бізнес-форуму ў Мінску.

21.10.2026

Мінскі трактарны завод перадаў навучальным установам 28 трактараў BELARUS

Мінскі трактарны завод перадаў 28 трактараў BELARUS 1523.3 рэспубліканскім установам адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў для сельскагаспадарчай галіны.

21.10.2026

МТЗ пачаў рэалізацыю кантракта з М’янмай па стварэнні зборачнай вытворчасці

Мінскі трактарны завод паставіць у М’янму больш за 100 машынакамплектаў для зборкі трактараў. Пра гэта ішла гаворка падчас візіту на МТЗ парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Саюз М’янма на чале са старшынёй Палаты нацыянальнасцей Асамблеі Саюза Аун Лін Двэ ў суправаджэнні старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.

14.10.2026

Віншаванне Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Андрэя Кузняцова з Тыднем бацькоўскай любові

Паважаныя калегі, дарагія сябры! Ад імя Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста сардэчна віншую вас з Тыднем бацькоўскай любові.

09.10.2026

Новы мульдавы канвеер запусцілі ў сталеліцейным цэху МТЗ

На плавільным участку сталеліцейнага цэха Мінскага трактарнага завода запусцілі новы мульдавы канвеер для вырабу чушкавага чыгуну.

09.10.2026

МТЗ развівае партнёрства з Арэнбургскай вобласцю

Мінскі трактарны завод працягвае развіваць узаемавыгаднае партнёрства з Арэнбургскай вобласцю Расіі — адпаведнае пагадненне падпісана 8 кастрычніка ў Маскве.

30.09.2026

Прадпрыемствы «МТЗ-ХОЛДЫНГА» прэзентуюць прадукцыю на міжнароднай прамысловай выставе «ІНАПРОМ. Беларусь»

II Міжнародная прамысловая выстава «ІНАПРОМ. Беларусь», на якой прадстаўлена прадукцыя прадпрыемстваў «МТЗ-ХОЛДЫНГА», адкрылася ў Мінску.

29.09.2026

Мінскі трактарны завод прыме ўдзел у міжнароднай выставе «АГРАСАЛОН-2026» у Маскве

Мінскі трактарны завод прадставіць сваю прадукцыю на Міжнароднай спецыялізаванай выставе сельскагаспадарчай тэхнікі «АГРАСАЛОН», якая пройдзе ў Маскве з 6 па 9 кастрычніка. Пра гэта паведаміў намеснік маркетынг-дырэктара па камерцыйнай працы на рынках краін СНД — начальнік упраўлення прасоўвання і рэалізацыі прадукцыі ў краінах СНД Сцяпан Панфілаў.

18.09.2026

Смаргонскі агрэгатны завод плануе запусціць серыйны выпуск новай газонакасілкі ў 2027 годзе

Смаргонскі агрэгатны завод вясной 2027-га плануе пачаць серыйную вытворчасць газонакасілкі BELARUS 191ГС, распрацаванай у гэтым годзе. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Гакуць.

14.09.2026

На МТЗ створаны доследны ўзор новай шахтавай машыны

Спецыялісты Мінскага трактарнага завода стварылі доследны ўзор машыны транспартнай шахтавай BELARUS MT-902, прызначанай для перавозкі людзей ва ўмовах падземных руднікоў. Пра гэта паведаміў начальнік бюро агульнай кампаноўкі шасі ўніверсальных і шахтавых машын упраўлення канструктарска-эксперыментальных работ № 2 Дзмітрый Капора.

14.09.2026

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Працоўнай Славы работніку МТЗ

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер. Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджаны токар-расточнік цэха доследнай вытворчасці № 1 Мінскага трактарнага завода Уладзімір Флейто.

10.09.2026

У філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» адкрыты малочна-таварны комплекс

У філіяле «Варатынь» Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў адкрыты новы малочна-таварны комплекс. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы ААТ «БЗТДіА» Аляксандр Рымдзёнак.

04.09.2026

Міні-трактары BELARUS ад ФПБ атрымаюць перадавікі ўборачнай з шматгадовым стажам

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўручыць міні-трактары вытворчасці Смаргонскага аграгатнага завода шасці механізатарам, за плячамі якіх ад 35 да 50 гадоў удзелу ў жнівах, у рамках рэспубліканскай акцыі «Прафсаюзы дзякуюць аграрыям за хлеб». Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара ААТ «САЗ» па ідэалагічнай рабоце, сацыяльным развіцці Аляксандр Сташкевіч.

02.09.2026

Фірменная вучэбная аўдыторыя BELARUS TRACTORS адкрылася ў БДСГА

На факультэце механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылося ўрачыстае адкрыццё брэндаванай лабараторыі канструкцый трактароў BELARUS і віртуальных сістэм кіравання. Аб гэтым расказаў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА Уладзімір Гусараў.

31.08.2026

МТЗ аптымізуе падыходы да адгрузкі трактароў у далёкія краіны

Ва ўмовах высокай канкурэнцыі вытворцам важна ўдасканальваць усе этапы стварэння і рэалізацыі тэхнікі, у тым ліку лагістыку, каб кошт прадукцыі заставаўся даступным для спажыўцоў. На Мінскім трактарным заводзе рэалізуюць праект, які дазваляе больш кампактна загружаць тэхніку ў кантэйнеры.

27.08.2026

У сельгасцэху «Гайна» МТЗ завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых культур

Аграрыі сельскагаспадарчага цэха «Гайна» Мінскага трактарнага завода завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых культур, намалаціўшы больш за 5 тыс. т з улікам рапсу.

26.08.2026

У механічным цэху № 1 МТЗ запускаюць новае абсталяванне

Новыя гарызантальныя апрацоўчыя цэнтры з лікавым праграмным кіраваннем запускаюць у механічным цэху № 1 Мінскага трактарнага завода. Аб гэтым паведаміў начальнік падраздзялення Аляксандр Кунец.

21.08.2026

У сельгасцэху «Гайна» МТЗ ушанавалі перадавікоў жніва

У сельскагаспадарчым цэху «Гайна» Мінскага трактарнага завода адбылося ўшанаванне перадавікоў уборачнай кампаніі — 2026.

04.08.2026

Найбуйнейшая партыя трактароў BELARUS адпраўлена ў Нігерыю

Мінскі трактарны завод паставіў у Нігерыю больш за 500 адзінак трактарнай тэхнікі па выніках ліпеня 2026 года. Аб гэтым расказала намеснік маркетынг-дырэктара па камерцыйнай рабоце на рынках далёкага замежжа — начальнік упраўлення прасоўвання і рэалізацыі прадукцыі ў краіны далёкага замежжа Аксана Мароз.

04.08.2026

МТЗ павялічыць колькасць сэрвісных цэнтраў у 2026 годзе

ААТ «Мінскі трактарны завод» нарошчвае сэрвісную сетку ў 2026 годзе. Аб гэтым расказаў намеснік маркетынг-дырэктара па сэрвісе — начальнік упраўлення сэрвіса і тэхнічнай экспертызы прадпрыемства Вадзім Кантар.